Народные русские сказки (Афанасьев)/Счастье и несчастье

Материал из Викитеки — свободной библиотеки
Народные русские сказки
Счастье и несчастье : № 346
Из сборника «Народные русские сказки». Источник: Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — Лит. памятники. — М.: Наука, 1984—1985.

346[1]

Быў чалавек бедны, не ме́ ні снасціны[2], ні скаціны, а дзецей меў шмат[3]. Прыйшла вясна, а яму няма чым гараць; людзі ідуць з сахою і скацінаю, а ён ідзе з жалязніком. Устрачае ён дзве панны, а тые панны былі: адна — Шчасце, а другая Няшчасце. Пытаюць яго: «Куды, чалавеча, ідзеш?» Так ён кажа: «Панначкі маі, кралеўначкі! Мае такое няшчасце: людзі ідуць з скацінаю, а я з жалязніком; няма чым пражывіць[4] дзяцей». Дак тые, адна з другою гаворачы, кажуць: «Надарым мы яго». Дак Шчасце кажа: «Калі твой[5], то ты яго і надары». Дак вынялі і далі яму дзесяць рублёу і сказалі: «Ідзі да хаты і купі сабе вала». Дак ён прышоў да хаты і тые гроши[6] схаваў ў гаршок, дзе быў по́пел. Назаўтра прыйшла да яго суседка, кума багатая, дый кажа: «Чы няма ў вас попелу, бо мае палотна вельмі рудые?»[7] — «Вазьмі сабе, вот у гарнушку[8] стаіць», — сказала беднага чалавека жонка. Мужык, каторага не было дома, стаў аглядацца і ніяк не ўбачыў гаршка з попелам дый стаў на жонку крычаць: «Куды дзела грошы з гаршком?» Жонка зачала бажыцца, што не ведала, што там былі грошы, і сказала, што гаршок узяла суседка кума. А после мужык пашоў да кумы і стаў прасіць, каб аддала грошы. Яна каже, што я не бачыла іх у цябе нікалі. Мужык пайшоў да пана, і там не знайшоў справы[9]; бо пан сказаў, што ты грошай нікалі ня меў, а хочэш толькі ў яе адабраць. Так грошы мужыка прапалі.

Плакаў ён, плакаў, дый ізноў ідзе з жалязніком, аж устрачае тые дзве панны. Ён іх не пазнаў, а яны яго пазналі. А после пытаюць таксама[10], як упярод[11]; ён ім таксама адказаў, як упярод, і яны далі яму дваццать рублёў. Мужык зноў прыйшоўшы дадому, схаваў грошы ў гумне ў патруху[12]. Назаўтра прыйшла тая самая кума і зачала прасіць патрухі для цялят, і жонка беднага мужыка зноў дала патруху, бо ня ведала, што там грошы. Мужык, прыйшоўшы да дому, пайшоў ў гумно выняць грошы і зноў не знайшоў. Прыйшоў ў хату і стаў сва́рыцца[13] на жонку, куды дзела грошы з патрухаю? Жонка сказала, што кума прыходзіла і забрала патруху. Дак той мужык таксама, як упярод, хадзіў да кумы і да пана, але нідзе не знайшоў справы: ўсе казалі, што у цябе нікалі грошей не было.

Мужык паплакаў дый ізноў ідзе і спатыкае[14] тые самые панны, і яны далі яму толькі два грашы і сказалі: «Ідзі да рэчкі Нёмна[15], там будуць лавіць рыбу дый ніяк не зловяць. Ты папрасі, каб на тваё шчасце закінулі». Ён так і зрабіў[16]; пайшоў да Нёмна і папрасіў, каб на яго шчасце закінулі. Як закінулі, дак там многа выцягнулі рыбы, што недзе было дзець. Рыбакі запыталіся: «Колькі бы табе даць за гэта?» Ён кажа, што прадайце мне за два грашы. Яны прадалі адну рыбку за два грашы, а другую далі яму дарам. Мужык, узяўшы тые рыбкі, пайшоў да дому і аддаў жонцы, каб зварыла. Жонка вельмі была рада з дзецьмі з тых рыбак і не варыла, а палажыла так. Аж ехаў адзін пан цераз тое сяло; той мужык пайшоў адчыніць[17] варота і зачаў смяяцца, а пан запытаўся: «Чаго ты смяесся?» І ён сказаў, што ў мяне ёсць такая рыбка: хто на рыбку гляне, то кажны смяецца. Таму пану вельмі захацелося рыбкі і за тую рыбку даў мўжыку пару валоў, пару ко́ней і толькі збожа[18], колькі мужык хацеў. Ітак мужык знайшоў сваё шчасце ў двух грашах.

Примечания

  1. Записано в Новогрудском уезде Гродненской губ. учителем М. А. Дмитриевым. Язык белорусский.
  2. Домашней рухляди.
  3. Довольно, много.
  4. Прокормить.
  5. Т. е. бесталанный, несчастный.
  6. Деньги.
  7. Замараны, нечисты.
  8. Маленький горшок с ручкой.
  9. Суда, расправы, правды.
  10. Точно так же.
  11. Вперед, прежде.
  12. Мякина, труха.
  13. Браниться.
  14. Встречает.
  15. Немана.
  16. Сделал.
  17. Отворить.
  18. Жита, хлеба.